Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.com

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Езуiцкі касцёл Св. Іуды Фадзея
Даўгаўпілс, Латвія

Гісторыя і рэканструкцыя

Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. Вядомы з 1275 як крыжацкі замак Дынабург (Dunaburg).

Гэтыя землi перайшлi пад пратэктарат ВКЛ толькi напачатку Лiвонскай вайны ў 1559, а ў 1569 ў вынiку ўтварэння Рэчы Паспалітай, Інфлянты (разам з Дынабургам) абвяшчалiся супольным уладаньнем (канданіміюмам) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У 1577 Дынабург захоплены маскоўскiм войскам Іванама IV (Жахлівага), пры гэтым стары мураваны крыжацкi замак быў амаль цалкам зруйнаваны. Зараз гэта населены пункт Науене (латыш. Naujene), а новая фартэцыя i вакольны горад у сувязi з моцнымі разбурэннямі былi перанесены на новае месца ў 19км. нiжэй па плыні Дзвiны.

26.03.1582 адбудаваны нанова Дынабург атрымаў ад Стэфана Баторыя Магдэбургскае права. Дынабургская фартэцыя Стэфана Баторыя складалася з цытадэлі з шасцю бастыёнамі i была акружаная земляным валам, а дадатковае, другое кальцо вала было ўзведзена вакол усяго горада.

Паводле Альтмаркскага перамір'я 1629 пасля паразы Рэч Паспалiтая страцiла на карысць Швецыі большую частку падуладных Інфлянтаў (Задзвінскае княства), засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы - Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае, на аснове якiх пазней сойм у 1677 утварыў Інфлянцкае ваяводства з адміністрацыйным цэнтрам ў г. Дынабург.

Езуiты з'явiлiся ў Дынабургу менавiта пасля паразы Рэчы Паспалiтай ў вайне са Швецыяй, калi яны вымушаны былi пакiнуць перайшоўшы у 1621 да Швецыi Цэсіс (латыш.- Cesis), дзе дагэтуль месцiлася iх калегiя, якую езуіты перавялі у 1625 ў Дынабург і адкрылi паблізу касцёла.

У 1626 смаленскі ваявода Аляксандр Корвін-Гансеўскi ў гонар атрыманай перамогі над шведамі, падараваў езуітам Аулейскi маёнтак і фундаваў сродкі для будаўніцтва касцёла. Калегія езуiтаў была першай навучальнай установай ў Латгаліі. У 1778 ў ей навучалася 32 вучня, была валiкая бібліятэка, якая налiчвала каля 7 тысяч кніг.

Тым жа часам у горад прыехаў нямецкі духоўны пісьменнік Георг (Юрыс) Ельгерс (1585-1672), адзіны вядомы каталіцкі пісьменнік, які пісаў у 17 стагодьдзі на латышскай мове.

Першы касцёл езуiтаў быу драўляны. Мураваная бажнiца пачала будавацца ў першай палове XVIIIст. Самымi значнымi фундатарамi езуiцкай калегii ў тыя часы з'яўляўся шляхецкi род Борхаў, якi заснаваў у 1727 тут "Мiсiю Борхаў" (Missio Borchiana), галоўнай задачай якой была каардынацыя ўсіх каталіцкіх місій Латгаліі.

У 1746 новая цагляная двухвежавая трохнававая бажнiца-псеўдабазiлiка была асвечана ў гонар Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda) iнфлянцкiм бiскупам Юзафам Дамінікам Пузынай, пры гэтым працы над iнтэр'ерамi зацягнулiся яшчэ больш за дзесяцiгодьдзе.

Але ў сваiм першапачатковым выглядзе храм праiснаваў вельмi кароткi час - ужо 17.07.1749 у комплексе калегii ўспыхнуў вялікі пажар, былі пашкоджаны дах і вежы.

У 1751 асноўныя разбурэнні былі ліквідаваныя. У адноўленай вежы быў ўсталяваны гадзіннiк, а ў другой падвешаны два званы. У наступным годзе на вежах i сценах аднавiлi дэкор i пафарбавалi ўсё ў адной каляровай гаме. У аздабленні храма прымалі ўдзел вядомыя майстры: жывапісцы Ю. Голдфінгер, I. Васілеўскі, разьбяры па дрэве М. Шульц і І. Швiл.

Даўгаўпілс, Латвія Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Юрый Jurnet999 Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Юрый Jurnet999 Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - G. Sereika Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Jevgenijs Nikitins Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Юрый Jurnet999 Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Іуды Фадзея (St. Tadeus Juda). Выгляд да перабудовы пад праваслаўны гарнізонны сабор фартэцыi. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, 2019г.; арыгiнальнае фота - Юрый Jurnet999

1772 пасьля першага падзелу Рэчы Паспалiтай Дынабург уключаны склад Дзвінскай правінцыі Пскоўскай губерні Расейскай імперыі, з 1778 у Полацкім намесніцтве, потым у Беларускай губерніi (з 1796), а з 1802г. павятовы горад Віцебскай губерні.

Пад уладу Расеіскай Iмперыi перайшло каля 20 езуіцкіх устаноў, у тым ліку калегіумы у Дынабургу, Віцебску, Оршы, Полацку - якiя Кацярына II добразычліва прыняла пад сваё заступніцтва ў надзеі, што апошнія прысвецяць сябе распаўсюджванню асветы.

Па дастаўцы ў Рэч Паспалiтую ў верасні 1773 папскага брэвэ (паслання) аб скасаваннi ордэна езуiтаў "Dominus ac Redemptor", iмператрыца загадала лічыць гэта пасланне несапраўдным i дзейнасць ордэна езуiтаў у Расейскай Iмперыi працягвалася.

Кацярынай II быў зацверджаны загад аб будаўніцтве шасці фартэцыяў на далучаных землях, у тым ліку і ў Дынабургу. Для гэтай мэты прадугледжвалася выкарыстоўваць тэрыторыю старога горада, дзе месцiлася езуіцкая калегія, а 21.02.1778 зацверджаны план будаўніцтва новага Дынабурга.

У 1810 царскі ўрад выкупіў у езуітаў касцёл, ен быў перададзены ваеннаму ведамству для наступнага пераўтварэння яго на праваслаўны гарнiзонны сабор. Перабудова бажнiцы змянiла вонкавы i знешнi выгляд былога касцёла.

Былi разабраны барокавыя франтоны-шчыпцы з заменай на меншыя класiцыстычнай формы, на вежах былі ўсталяваныя маленькія галоўкі, увянчаныя праваслаўнымі крыжамі, цалкам разабраны даўнi высокi "мансарднага тыпу" дах з пакрыццём керамiчнай дахоўкай з заменай на нiзкi класiцыстычны з пакрыццём бляхай, перабудова алтароў i iнш. У 1817 сабор быў асвячоны ў імя Раства Хрыстова.

Да сярэдзіны XIXст. будуючаяся Дынабургская фартэцыя была адной з крэпасцяў I класа Расейскай імперыі, але паступова стала губляць сваё значэнне і Да моманту заканчэння будаўніцтва ў 1878 стала крэпасцю II класа, А ў 1897 - Дзвінскай фартэцыяй-складам, ўжо тады яна лічылася састарэлай і стала апошняй пабудаванай у Еўропе фартэцыяй бастыённага тыпу.

Сродкі на рамонт гарнiзоннага сабора больш не выдаткоўвалася i ў часы Першай сусветнай вайны "храм прыйшоў у запусценне.

Пасля стварэння Латвійскай Рэспублікі ў фартэцыі размясціўся латышскі гарнізон а храм быў адрамантаваны. Пры гэтым галоўны алтар быў пераасвячоны як лютэранскi, алтар у левым прыдзеле быў аддадзены каталiкам, алтар ў правым прыдзеле - праваслаўным i ў храме па вызначанаму графiку праводзіліся службы ўсіх трох галін хрысціянства (!).

Падчас Другой сусветнай вайны 27.07.1944, пры адступленні нямецкі войскаў дзве вежы бажнiцы i блiжэйшыя да яго скляпеннi даху былi значна пашкоджаны пры абстрэле артылерыяй - яго 60-метровыя (!) вежы было добра вiдаць з адлегласцi 30км.

У 1951 спецыяльная камісія, якія абследавала пашкоджаны храм, прыйшла да высновы, што аднавіць будынак не ўяўляецца магчымым, так як бажнiца не мае ні эканамічнай, ні архітэктурнай каштоўнасці. Ен быў разабраны на будматэрыялы.

У 2004 науенская фірма ALTE набыла ва ўласнасць тэрыторыю, дзе некалі знаходзіўся сабор і будынак калегіума. Атрымаўшы дазвол на пошук толькі месца ўваходу ў сабор, працаўнікі фірмы сталі адкопваць ўвесь падмурак.

Паколькі раскопкі супярэчылі выдадзенаму дазволу і вяліся без захавання належных правілаў, яны былі спыненыя, а выкапаная траншэя - засыпаная. Праз пару год уласнiк зноў змяняецца i далейшы лёс пакуль невядомы.

Комплекс жа работ па рэканструкцыі непасрэдна фартэцыі праведзены ў 2008-2016. На аднаўленне выдаткавана больш за 15 мільёнаў еўра, з іх каля 14 мільёнаў атрымана з Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця, нарвежскага фінансавага інструмента і іншых фондаў.

Сiмвал горада - выбітная фартыфікацыйная пабудова займае больш за 150 гектараў. Гэта адзіная фартэцыя першай паловы XIX ст. ва Усходняй Еўропе, якая амаль цалкам захавалася - з ламанай лініяй ўмацаванняў, валамi і бастыёнамі, равелінамі, рэдутамі, ровамi і іншай фартыфікацыйнай атрыбутыкай.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Выява iнтэр'ераў гарнiзоннага сабора (былога езуiцкага касцёла). Калаж з фота пачатку-сярэдзiны XXcт. (1900-1950-я гг.) Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Выява гарнiзоннага сабора (былога езуiцкага касцёла). Калаж з фота сярэдзiны XXcт. у працэсе разроркi храма (1950-я гг.) Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Выява гарнiзоннага сабора (былога езуiцкага касцёла) на панараме фартэцыi. Калаж з аэрафота пачатку XXcт. (1910-1920-я гг.) Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Выява гарнiзоннага сабора (былога езуiцкага касцёла) на аэрафота 1944г. у параўнаннi з сучасным аэрафотаздымкам Гугл. Фотамантаж by A. Nevar -2018г. Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Сiтуацыйны план горада 1778г. складзены беларускiм губернскiм землемерам К. Томашэўскiм. Фрагмент. Цалкам план - па спасылцы на старонцы ФБ суполкi Dinaburgas cietoksna foto Даўгаўпілс (Дынабург, Дзвiнск, Daugavpils). Праектны план горада у накладаннi на сiтуацыйны 1778г. Апублiкавана - Полное Собрание Законов Российской Империи. Собрание первое. Книга чертежей и рисунков. (Планы городов).; Санктпетербургъ, Въ Типографіи II Отделенія Собственной Е. И. В. Канцеляріи. 1839; Электронны рэсурс- https://commons.wikimedia.org/wiki/


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...