У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесена ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКА «Гадавіны выдатных асобаў і падзеяў»
Верш Максіма Багдановіча, вядомы з школьнае праґрамы. Спаўняецца ў шматлікіх варыянтах на музыку кампазытараў Шчэглова-Куліковіча, Туранкова, Равянскага, Мулявіна.
«Пагоня» ў спаўненьні а капэля Muzcynski Chor «Vunija». Старое, але, напэўна, лепшае спаўненьне.
Сьцягнуць гімн в формате .mp3 (архіў .zip, 3 Мб)
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму* сьвятую
I ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
*Вострая Брама — адзіныя брамы, якія захаваліся, старое гарадзкое сьцяны й капліца з вобразам Божае Маці Вострабрамскае ў
Вільні.
http://nn.by/?c=ar&i=107965&lang=ru
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.
Since 2014