Комиссия полиции обоих народов (Komisja Policji Obojga Narodw) — центральный коллегиальный орган власти Речи Посполитой.
Створаная 28 чэрвеня 1791 году Чатырохгадовым Соймам 1788-1792 гг., які працаваў над праектам Канстытуцыі 3 траўня й рэарґанізацыяй дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітае.
Складалася з 15 камісараў: 3 сэнатараў, 6 паслоў (па 2 ад Вялікапольскае, Малапольскае й Літоўскае правінцыяў) і 6 адвакатаў ад местаў, выбраных ад землеўладнікаў. Камісія падпарадкоўвалася Варце Правоў — вышэйшаму органу выканаўчае ўлады Рэчы Паспалітае, створанаму 23 сьнежня 1789 г. падчас Чатырохгадовага Сойму. Засядала штодзень, акрамя сьвятаў.
У кампэтэнцыі Камісіі былі патрыманьне парадку ў местах, рэвізія мескіх прыбыткаў, тэстамэнтаў, дазволаў на працу ў рамесных цэхаж, сачэньне за неадчужальнасьцю мескіх земляў і іхняй арэндай праз ліцытацыі. Камісія ажыцьцяўляла агульнаграмадзянскую паліцэйскую ўладу й выкананьне судовых пастановаў, папярэджвала парушэньні свабоды друку, несьлі дапамогу інвалідам і хворым, кіравалі месцамі зьняволеньня. Як судовая ўстанова разгледжвала справы, накіраваныя ёй з апеляцыі парадкавымі камісіямі.
Расправы цэнтральнае Камісіі выконваліся праз ваяводзкія й павятовыя камісіі. Для выкананьня сваіх пастановаў Камісія мела 2 пратэсы, таксама магла выкарыстоўвацца дапамогай арміі. Скасавана Таргавіцкай канфэдэрацыяй. На Гародзенскім сойме 1793 году былі створаныя асобныя Камісія паліцыі Вялікага княства Літоўскага й Каронная камісія паліцыі.
Комиссия полиции Великого княжества Литовского — центральный коллегиальный орган власти Великого княжества Литовского по поддержке общественной безопасности и порядка.
Створаная Гародзенскім соймам 1793 году адначасова з Кароннай камісіяй паліцыі замест Камісіі паліцыі абодвух народаў. У Камісію былі выбраныя М. Радзівіл (кашталян віленскі), В. Гарэцкі (ваявода віленскі), С. Валовіч (падкаморы рэчыцкі), С. Корсак, М. Мараўскі, А. Казакоўскі. Маршалак вялікі літоўскі Л.Тышкевіч мала браў удзел у працы Камісіі, на ейных паседжаньнях звычайна старшынаваў Валовіч.
Камісія пачала працу ў Гародні 28 сьнежня 1793 году. Яна займалася арґанізацыяй новых мескіх магістратаў, упарадкаваньнем асьвятленьня й гандлю, рэгуляваньням коштаў, шпітальнай справай і інш. Дзеяла да пачатку паўстаньня Касьцюшка 1794 году, да яго далучыліся амаль усе ейныя сябры.
Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.
Since 2014